avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
30.07.2026 09:57
📑 «Пашпарт анулявалі, замяніць адмовіліся»: памілаваны палітвязень распавёў пра абмежаванні пасля вызвалення

Былы палітвязень Антон (імя зменена ў мэтах бяспекі), якога памілавалі сёлета, сутыкнуўся з шэрагам абмежаванняў на волі. Пры вызваленні мужчына атрымаў дакументы і пашпарт. Аднак ужо праз некалькі дзён ён даведаўся, што яго пашпарт ануляваны, а ў пашпартным стале выдаць новы дакумент адмовіліся.

«Мяне адразу папярэдзілі, што судзімасць з мяне не знялі, бо гэта не прадугледжана ўказам. На маім пасведчанні аб вызваленні толькі напісана: "з магчымасцю застацца ў Рэспубліцы Беларусь". То бок яны нібыта проста дазваляюць мне жыць у Беларусі», — распавядае Антон.


Ціск на вызваленых працягваецца і далей: былых палітвязняў адразу ставяць на прафілактычны ўлік, а некаторым праз суд прызначаюць прэвентыўны нагляд, хаця яны былі асуджаныя не па цяжкіх артыкулах.

Паводле слоў Антона, падчас наведванняў РУУС у былых вязняў неаднаразова адбіраюць біялагічныя ўзоры (сліну) і фатаграфуюць з розных ракурсаў для сістэмы распазнавання твараў праз камеры відэаназірання. Разам з тым міліцыя патрабуе знайсці працу цягам 14 дзён, але зрабіць гэта практычна немагчыма праз судзімасць або наяўнасць прозвішча ў «экстрэмісцкіх» пераліках. А тыя, каго ўключылі ў «тэрарыстычны спіс», дадаткова пазбаўленыя магчымасці карыстацца сваімі грашыма — ім афіцыйна забаронена правядзенне любых фінансавых аперацый.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120797

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬 39
🤯 7
😢 3
🤔 2
10 1.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9.6K
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Открыть в Telegram