🧳«Калі мы выехалі на гарадзенскую шашу, стала зразумела, што гэта вызваленне», — Алесь Бяляцкі
«На станцыі стаіць "сталыпінскі" вагон. Высокія прыступкі. З іх злазяць вязні. Больш за метр да зямлі. На зямлі скінутыя торбы. Побач канваіры. На дарозе чакаюць аўтазакі», — так апісвае адзін з момантаў этапу Алесь Бяляцкі.
Алесь Бяляцкі — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», асуджаны за праваабарончую дзейнасць двойчы. У 2021 годзе яго затрымалі разам з калегамі. Па «справе Вясны» праваабаронцу асудзілі да 10 гадоў калоніі.
13 снежня 2025 года Алеся памілавалі пры садзейнічанні амерыканскага боку і выдварылі з Беларусі ў Літву.
https://etap.spring96.org/posts/bialiatski
🌿
Гэта і іншыя гісторыі былі задукаментаваныя ў межах спецпраекта «Вясны» «Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram