🔗Штрафны ізалятар ПК-4: успаміны былых палітзняволеных жанчын пра холад ды ізаляцыю
ШІЗА ў гомельскай жаночай калоніі № 4 былыя палітвязні апісваюць як месца пастаяннага холаду, недасыпання і прыніжэння. Жанчын змяшчаюць у цесныя камеры без зменнага адзення і ніжняй бялізны, прымушаюць спаць на голых дошках, гадзінамі знаходзіцца ў ледзяных памяшканнях і ўставаць тварам да сцяны пры кожным адкрыцці дзвярэй.
Падставай для пакарання можа стаць расшпілены пінжак, «няправільны» рапарт або спроба сагрэцца. Са словаў былых палітзняволеных, ШІЗА выкарыстоўваецца не як дысцыплінарная мера, а як інструмент ціску і псіхалагічнага знясілення.
«Вясна» паразмаўляла з было палітзняволенай пра ўмовы ў штрафным ізалятары ў ПК-4, а таксама сабрала ўспаміны іншых жанчын пра холад, пазбаўленне сну і наступствы для здароўя пасля знаходжання ў ШІЗА.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120333
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✍️
Артыкул падрыхтаваны ў межах спецыяльнага цыклу матэрыялаў да Дня палітвязняў
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram