✍️Звыш 38 000 паказанняў сведак. IAPB прадставіла дзясятую справаздачу пра сваю працу
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці выпусціла дзясяты даклад аб ходзе сваёй працы. У ім прадстаўлена становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі з 1 кастрычніка 2025 года па 30 сакавіка 2026 года. Таксама ў ім выкладаюцца намаганні Платформы, якія працягваюцца, па забеспячэнні падсправаздачнасці ды падтрымцы ахвяр, якія выжылі.
Цяпер база даных сведчанняў IAPB змяшчае 38 146 дакументаў, уключна з 3 351 стэнаграмай, якія тычацца 2 911 сведак.
Акрамя таго, IAPB сабрала больш за 2 199 397 матэрыялаў з адкрытых крыніц. Калекцыя ўключае больш за 420 500 відэа, 1 051 355 малюнкаў і 726 732 тэкставых дакумента.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120331
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram