avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
22.05.2026 17:04
🌿Ва Уроцлаве пачала працу выстава «Закратаванае / PrisonArt»

З 22 па 24 траўня ва Уроцлаве можна будзе наведаць выставу, арганізаваную Праваабарончым цэнтрам «Вясна». «Закратаванае / PrisonArt» - гэта калекцыя малюнкаў, створаных беларускімі палітычнымі вязнямі ва ўмовах зняволення. Экспазіцыя ўздымае складаныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.

На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка прац, сабраных і беражліва захаваных праваабаронцамі.
📍 Месца: прастора Nook Book, Plac Teatralny 3 (уваход з вуліцы, вітрына на лялечны тэатр)
🕛 Часы працы: 12:00–17:00, уваход вольны

Таксама выставу можна наведаць падчас вечаровай праграмы:
▪️ 22.05 у 18:00 — трэнінг па тэхніцы маўлення (70 zł)
▪️ 23.05 у 17:00 — сустрэча пра AI
▪️ 24.05 у 17:00 — кінавечар «Рэбэка»

Шчыра дзякуем Суполцы беларусаў Уроцлава за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі выставы. А таксама Nook Book Wrocław за гасцінную прастору і Аляксандры Вайцяховіч за цеплыню і падтрымку.
25
👍 2
4 1.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram