avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
22.05.2026 16:25
🧳«Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі»: спецпраект «Вясны»

Этап — гэта транспартаванне зняволенага з адной установы ў іншую, але ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме этап стаў часткай пакарання. Часам — яго найбольш жорсткай і прыніжальнай часткай. Гэта прастора поўнай невядомасці, дзе чалавек губляе кантроль над уласным целам, часам, маршрутам і нават дыханнем.

Да Дня палітвязняў «Вясна» прэзентуе дакументальны спецпраект ««Этапы: нябачная дарога палітвязняў Беларусі». Ён прысвечаны этапаванню — адну з самых закрытых частак беларускай пенітэнцыярнай сістэмы. На адмысловым сайце мы сабралі 15 сведчанняў былых палітзняволеных, якія прайшлі праз этапы ў калоніі, турмы, СІЗА, суды і пры прымусовым выдварэнні з краіны. Кожная гісторыя суправаджаецца дакументальнымі калажамі.

Аўтарка праекта праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук распавяла пра працу над ім. 

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120326

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔥 17
💔 6
5
🤬 3
😐 1
6 1.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram