avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
10.04.2026 14:01
❗ Чаты сваякоў вязняў амаль усіх СІЗА і калоній прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: якія наступствы для ўдзельнікаў?

6 красавіка КДБ прызнаў тэлеграм-чат «СИЗО №1 Колядичи» «экстрэмісцкім фармаваннем» . Акрамя яго ў адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце» — гэта чаты з людзьмі, чые сваякі знаходзяцца ў СІЗА ці калоніях.

У чатах сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага. Таксама там сваякі абмяркоўваюць дазволеныя прадукты для перадачаў, даты званкоў і дзеляцца карыснай інфармацыяй пра спатканні і ўмовы ўтрымання. Цяпер пад пагрозай крымінальнага пераследу апынуліся тысячы чалавек, якія нават не вераць, што за гэта могуць пераследаваць.

З юрыстам «Вясны» Паўлам Сапелкам разбіраемся, якія наступствы цяпер чакаюць удзельнікаў і чаму рэжым Лукашэнкі працягвае знішчаць салідарнасць паміж беларусамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120005
🤬 53
😁 2
1
👎 1
10 2.2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9.6K
Тэлеграм-канал ПЦ «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Открыть в Telegram