avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
23.03.2026 12:45
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Фото: ‼️Затрыманні вернікаў і святароў у Беларусі Праваабаронцам стала вядома, што 16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах. У сярэдзіне сакавіка таксама былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек: пяць з якіх хрысціянскія вернікі, двое — прасвітары евангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых вызвалілі пасля допытаў, чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі. Таксама былі затрыманыя 5 украінскіх бежанцаў, якім дапамагалі цэрквы.
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці пераследу ксяндза Анатоля Парахневіча

Затрымліваць пробашча парафіі ў Альковічах прыехалі раніцай некалькі машын, усе супрацоўнікі былі ў масках — з'ехалі яны толькі пад вечар.

Дом ксяндза апячаталі, сілавікі шукалі нешта і ў касцёле. Вернікі не могуць трапіць у касцёл, бо не маюць ключоў.
🤬 66
😱 3
🙏 3
1
👍 1
👎 1
😢 1
7 2.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9.6K
Тэлеграм-канал ПЦ «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Открыть в Telegram