Сталі вядомыя прозвішчы ўжо сямі жанчын, якіх асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў»
У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», агулам па гэтай справе асудзілі восем жанчын. Іх абвінавацілі паводле арт. 357 КК «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Бухгалтарку
Ірыну Якаўлеву і
Анжэлу Агарок асудзілі асудзілі да 8,5 гадоў калоніі кожную, а
Вікторыю Грынько — да 9 гадоў. Па гэтай справе таксама асудзілі палітзняволеную
Наталлю Дароніну, мужа якой днямі памілавалі, — ёй таксама прызначылі 8,5 гадоў. Таксама ўсім прызначылі штраф у памеры 1000 базавых велічыняў.
Святлану Мяцельскую асудзілі да 10 гадоў калоніі,
Вольгу Вараб'ёву — на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі,
Вольгу Асіпчык — да 8,5 гадоў калоніі. Прозвішча яшчэ адной жанчыны высвятляецца.
Чытаць па спасылцы �� https://spring96.org/be/news/119867
✍️Калі вам што вядома па гэтай справе, калі ласка пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram