Пасля памілаванняў палітвязняў у Беларусі засталося 897 палітычных зняволеных
Апошні раз лічба палітвязняў была ніжэй за 900 чалавек больш за 4 гады таму.
Аднак мы хочам адзначыць, што палітычныя затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца — толькі на гэтым тыдні стала вядома пра
масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра
шакуючыя тэрміны васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў». У бліжэйшыя дні будуць прынятыя новыя заявы па палітвязнях, таму без спынення рэпрэсій лічба палітзняволеных, на жаль, будзе толькі павялічвацца.
Асобна мы хочам звярнуцца да людзей, чые сваякі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах і пра якіх невядома праваабаронцам — паведамляйце пра пераслед вашых родных. Нагадаем, што палітычны пераслед усіх 250 чалавек, якіх вызвалілі на гэтым, быў вядомы праваабаронцам.
Пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo | @ViasnaSOS
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram