avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
18.03.2026 15:15
Завадчаніна з Рэчыцы асудзілі па «справе Гаюна» да 4 гадоў калоніі

Гомельскі абласны суд у лютым вынес чарговы прысуд па «справе Гаюна» за інфармацыю пра расейскую ваенную тэхніку ў Беларусі. У гэты раз за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 31-гадовага жыхара Рэчыцы Антона Казачэнку. Яму прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пра гэта «Гомельскай вясне» паведаміў сукамернік палітвязня.

Вядома, што да затрымання Антон Казачэнка працаваў на Рэчыцкім метызным заводзе. Пасля прысуда, 20 лютага, ён быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Чытаць па спасылцы �� https://spring96.org/be/news/119831

��Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬 49
🤯 4
😡 3
1
👍 1
😢 1
13 1.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9.6K
Тэлеграм-канал ПЦ «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Открыть в Telegram