avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
19.12.2025 13:32
Узмацніліся праверкі беларусаў на межах Беларусі і краін ЕС

На мяжы Беларусі з Польшчай ужо трэці дзень працягваюцца масавыя допыты беларусаў, якія едуць дахаты на аўтобусах. Як пішуць самі людзі ў памежных чатах, дапытваюць увогуле ўсіх: студэнтаў (уключаючы непаўналетніх), людзей з ВНЖ, тых, хто даўно не быў у Беларусі.

Некаторыя звязваюць гэта з тым, што 18 снежня стартаваў Усебеларускі народны сход, піша BGmedia.

Праваабаронцы «Вясны» таксама маюць інфармацыю пра ўзмоцненыя допыты беларусаў — адпраўляюць «на размову» нават тых, хто не быў у краіне ўсяго некалькі тыдняў. У адным з выпадкаў на допыты адправілі амаль палову аўтобуса.

??Паведаміць пра затрыманне
??Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
??Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
??Звязацца з журналістамі «Вясны»
? 23
? 22
? 3
? 3
? 1
? 1
? 1
29 2.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram