avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
19.12.2025 10:03
Лаўрэата конкурсаў вакалістаў і ўдзельніка пеўчага хору адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Напачатку году ў судзе Маскоўскага раёну Мінска адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Даніэля-Ландсея Кейты. Яму была інкрымінавана ч. 1 арт. 342 КК. Працэс узначальвае суддзя Таццяна Пірожнікава.

Як цяпер стала вядома праваабаронцам, хлопцу прызначылі 2 гады пазбаўлення волі. Ён знаходзіцца ў шклоўскай ПК-17.

Пра затрыманне хлопца стала вядома ў мінулым чэрвені — на «пакаяльным відэа» ён «прызнаваўся» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Вядома, што хлопец — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна.
? 75
? 15
? 3
? 1
17 2.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram