??Праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч: «Вельмі важна, каб кожны выйшаў на волю»
Уначы 18 снежня ў Польшчу прыехала вялікая партыя палітвязняў,
вызваленых і дэпартаваных ва Украіну 13 снежня. З іх 89 былых беларускіх палітвязняў засталіся ў Польшчы, астатнія накіраваліся накіраваліся ў Вільню, у тым ліку праваабаронца «Вясны»
Уладзь Лабковіч. Днём у літоўскай сталіцы каля двух дзясяткаў палітзняволеных сустракалі родныя, калегі, валанцёры, палітыкі, журналісты і неабыякавыя беларусы.
Прыводзім першыя словы ў Вільні Уладзя, які ўтрымліваўся за кратамі за праваабарончую дзейнасць чатыры з паловай гады калоніі.
«Напэўна вызваляць усіх. Я вельмі гэтаму рады, спадзяюся гэта прывядзе да вызвалення ўсіх. Гэта вельмі важна, каб кожны выйшаў на волю – гэта задача нумар адзін. А задача максімум – гэта зрабіць усё, каб мы гэты каток спынілі».
Чытаць па спасылцы ?? https://spring96.org/be/news/119311
??Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram