RSF: КДБ Беларусі гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі
«Рэпарцёры без межаў» даследавалі тэлефон беларускага журналіста, на якім пасля допыту ў КДБ з’явілася шпіёнскае праграмнае забеспячэнне. Паводле расследавання, гэтае ПЗ выкарыстоўвалася для сачэння за медыйшчыкамі як мінімум некалькі гадоў.
Праграму выявілі ў тэлефоне журналіста, якога раней дапытвалі ў будынку КДБ Беларусі. Перад допытам у медыйшчыка папрасілі пакінуць тэлефон у ячэйцы для захоўвання, а падчас допыту — разблакаваць прыладу і паказаць частку змесціва ў прысутнасці супрацоўніка КДБ. Пасля гэтага мабільнік зноў змясцілі ў ячэйку.
Як мяркуе сам журналіст і пацвярджаюць «Рэпарцёры без межаў», супрацоўнікі КДБ маглі падгледзець код разблакіроўкі і ўсталяваць шпіёнскае ПЗ, пакуль допыт працягваўся.
Праз некалькі дзён антывірус на прыладзе паведаміў пра падазронае праграмнае забеспячэнне, пасля чаго ўладальнік тэлефона звярнуўся да спецыялістаў.
Крыніца:
БАЖ
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram