avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
17.12.2025 16:15
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Фото: ??Рыцарскі клуб «Барысфен» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 17 снежня. Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Павел Станкевіч, Павел Лішанкоў, Дзмітрый Далячка. У лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі кіраўніка клуба Паўла Станкевіча былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага Станкевіч атрымаў 30 сутак арышту. Рыцарскі клуб «Барысфен» быў заснаваны яшчэ ў канцы 1990-х гадоў і ўваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюмаваныя выступленні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласці.
??Кіраўнік рыцарскага клубу «Барысфен» ужо затрыманы

На мінулым тыдні рэканструктар і кіраўнік гістарычнага клуба «Барысфен» Павел Станкевіч выйшаў на волю пасля двух адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак.

Як учора паведаміла крыніца @MAYDAYMog, Павел пасля гэтага «прабыў на волі зусім нядоўга, можа пару дзён», пасля чаго быў зноў затрыманы па адміністрацыйным артыкуле. Мужчына зноў быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту і зараз знаходзіцца ў ІЧУ.

Нагадаем, сёння МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» рыцарскі клуб «Барысфен», кіраўніком якога і з'яўляецца Станкевіч.
? 96
? 6
? 4
? 2
? 1
? 1
16 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram