??Рыцарскі клуб «Барысфен» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 17 снежня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць
Павел Станкевіч, Павел Лішанкоў, Дзмітрый Далячка.
У лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі кіраўніка клуба Паўла Станкевіча
былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага Станкевіч атрымаў 30 сутак арышту.
Рыцарскі клуб «Барысфен» быў заснаваны яшчэ ў канцы 1990-х гадоў і ўваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюмаваныя выступленні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласці.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram