Экс-палітзняволены просіць дапамагчы пачаць новае жыццё ў Польшчы
Арцём Караткевіч родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Хлопца затрымалі «за мадэрацыю чата 97% Серебрянка» і асудзілі да 4 гадоў калоніі. Ён выйшаў на волю і з'ехаў з Беларусі.
«Умовы там [у калоніі] былі жудасныя, вельмі моцна падарвалася здароўе. Праблемы з зубамі, са спінай, развітая экзэма.
У верасні я пакінуў краіну. Ужо праз тры дні быў у Варшаве, дзе ўпершыню за доўгі час адчуў сябе свабодным. Я падаў дакументы на атрыманне міжнароднай абароны, але пакуль не магу афіцыйна працаваць. Зберажэнні ўжо скончыліся, але трэба аплачваць арэнду, рахункі і купляць ежу і прадметы першай неабходнасці.
Да таго ж, я адзін у незнаёмай краіне, шмат чаго незразумела. Унутры сядзіць страх, што нешта можа не атрымацца. Мая гісторыя падобная да многіх іншых, але я стараюся рухацца наперад. І мне патрэбна дапамога для пачатку новага жыцця».
Падтрымаць хлопца на BYSOL
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram