??«Ідзе вайна супраць усяго беларускага, супраць самой Беларусі» — Алесь Бяляцкі пра беларускі рэжым
«Размаўляць даводзіцца і з бандытамі. Калі вызваляюць закладнікаў, вы вядзеце перамовы з піратамі, бандытамі і тымі, хто ўтрымлівае людзей у палоне. Трэба разумець, што з такімі людзьмі варта выкарыстоўваць адпаведныя інструменты і размаўляць на зразумелай для іх мове, бо, на маю думку, цяперашняя ўлада ў Беларусі не разумее ніякай нармальнай чалавечай мовы, не разумее нармальных чалавечых адносінаў.
Яны робяць усё, каб утрымацца пры ўладзе. І палітычныя зняволеныя для іх — гэта ўмова захавання гэтай улады. Такім чынам яны нейтралізуюць сваіх праціўнікаў. Яны хапаюць людзей з іншым меркаваннем. Яны пашыраюць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў беларускай культуры і тых, хто размаўляе па-беларуску. Ідзе вайна супраць усяго беларускага, супраць самой Беларусі. Па сутнасці, гэта антыбеларускі рэжым, які дзейнічае супраць уласнага народа выключна дзеля захавання сваёй улады».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram