Сярод вызваленых палітвязняў — грамадзянін Украіны Дзмітрый Гудзік
Ён працаваў кіроўцам рэйсавага аўтобуса на маршруце Ковель-Брэст. Дзмітрыя затрымалі напрыканцы лютага 2022 года.
Паводле версіі абвінавачвання ён збіраў дадзеныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Дзмітрыя Гудзіка абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1 КК) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram