avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
16.12.2025 11:35
На таргі выставілі маёмасць яшчэ аднаго палітвязня

З малатка прадаюць аўтамабіль Volvo S80 1999 года, які, верагодна, належыць палітвязню Паўлу Вабішчэвічу.

Кошт стартуе ад 8800 рублёў. Таргі прызначаны на 30 снежня, піша «Люстэрка».

Уладальнік машыны — Вабішчэвіч Павел Уладзіміравіч. Гэта поўны цёзка палітвязня Паўла Вабішчэвіча, якога абвінавацілі ў здзяйсненні «шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку супраць дзяржавы і грамадскай бяспекі», а КДБ называў «памагатым Службы бяспекі Украіны». Мужчыну асудзілі да 23 гадоў пазбаўлення волі.
? 63
? 8
? 1
3 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram