avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
15.12.2025 17:46
??Ці адпавядае энергетычная вартасць ежы ў беларускіх калоніях устаноўленым нормам?

Сумарная энергетычная каштоўнасць умоўнага сутачнага рацыёну на аднаго чалавека ў жаночай калоніі знаходзіцца прыкладна на ўзроўні 1660–1905 ккал. З улікам пары яек і кавалачкаў масла, якія чаргуюцца два разы на тыдзень, варта дадаць да вылічанай сумы яшчэ каля 50 ккал. Атрымаецца каля 1710–1955 ккал на чалавека ў дзень.

У мужчынскай калоніі сумарная энергетычная каштоўнасць умоўнага сутачнага рацыёну на аднаго чалавека складае прыкладна 1760–2080 ккал. Калі дадаць сюды пару яек і кавалачкаў масла, пададзеных двойчы на тыдзень, атрымаецца яшчэ каля 50 ккал. У суме – прыкладна 1810–2130 ккал на чалавека ў дзень.

Колькі калорый на дзень патрэбна жанчыне і мужчыне працаздольнага ўзросту ў Беларусі пры ўмове выканання працы? Агульная каларыйнасць мужчынскага набору складае прыкладна 2910 ккал, а жаночага – прыкладна 2640 ккал.

??Праца, якая не корміць, а з’ядае. Што з сябе ўяўляе турэмнае харчаванне ў Беларусі?
? 26
? 4
? 3
? 3
? 1
3 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram