??Праваабаронцы: «Вызваленне палітычных зняволеных – неабходны, але недастатковы крок»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і шэраг праваабарончых арганізацый з розных краін выступілі з заявай з нагоды
вызвалення палітвязняў Беларусі 13 снежня. Адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі вызваліў больш за сто палітзняволеных пасля дамоўленасцяў са ЗША аб зняцці санкцый з беларускага калію.
Сярод вызваленых – вядомыя праваабаронцы і сябры «Вясны»
Алесь Бяляцкі і
Уладзімір Лабковіч, а таксама ключавыя фігуры апазіцыі, такія як
Марыя Калеснікава,
Віктар Бабарыка і адвакат
Максім Знак.
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў і арганізацыі-падпісанты вітаюць гэтае вызваленне, якое з'яўляецца неабходным, але недастатковым крокам, паколькі ўсе адвольна затрыманыя праваабаронцы, уключаючы былога віцэ-прэзідэнта FIDH і калегу па «Вясне»
Валянціна Стэфановіча, супрацоўніцу «Вясны»
Марфу Рабкову і праваабаронцу
Насту Лойку, павінны быць вызваленыя неадкладна.
Заява цалкам ?? https://spring96.org/be/news/119283
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram