avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
15.12.2025 13:15
????МЗС Украіны пракаментаваў вызваленне беларускіх палітвязняў

«Верым, што вызваленне палітычных зняволеных наблізіць вызваленне Беларусі як краіны — яна шмат гадоў знаходзіцца пад васальнай уладай Масквы і ў палоне рэжыму Лукашэнкі, які, у прыватнасці, выкарыстоўвае людзей як жывы тавар для абмену на палітычныя індульгенцыі.

Мы перакананыя, што калі-небудзь Беларусь у рэшце рэшт вернецца да свайго натуральнага стану свабоднай, дэмакратычнай еўрапейскай краіны. У гэтым дапамогуць і цяперашнія вызваленыя людзі — ад лаўрэата Нобелеўскай прэміі, грамадскіх і палітычных дзеячаў да звычайных свабодалюбных людзей.

Аляксандр Лукашэнка і ўсе, хто мае дачыненне да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, не пазбегнуць адказнасці за ўсе злачынствы, учыненыя як супраць беларусаў і Беларусі, так і супраць Украіны і ўкраінскага народа».
? 99
? 16
9 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram