avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
15.12.2025 11:49
??Актывіста з Рэчыцы асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу

У Гродненскім абласным судзе 15 снежня вынеслі прысуд 46-гадоваму палітзняволенаму актывісту з Рэчыцы Аляксандру (Алесю) Здаравеннаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У выніку яму прызначылі дзесяць гадоў калоніі і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 000 беларускіх рублёў).

Актывіста затрымалі напрыканцы сакавіка на мяжы з Літвой. Спачатку ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне і асудзілі да адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП. Потым Алесь апынуўся ў СІЗА па абвінавачанні ў палітычна матываваным крымінальным артыкуле.

Чытаць па спасылцы ?? https://spring96.org/be/news/119276
? 87
? 9
? 1
? 1
? 1
21 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram