avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
15.12.2025 11:01
Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Юрыю Карніцкаму 44 гады. Ён вучыўся ў Францыі, у 2007?м годзе скончыў Універсітэт Люм'ер Ліён 2. Сваю кар'еру будаваў у сферы высокіх тэхналогій: спачатку амаль сем гадоў адпрацаваў інжынерам у групе кампаній STC, пасля перайшоў у Mobile Service Ltd, дзе займаўся аўдыявізуальнымі рашэннямі.?

З красавіка 2021 года Юрый працаваў інжынерам у кампаніі Netland. Менавіта тут ён удзельнічаў у маштабным дзяржаўным праекце — запуску трэцяй лініі мінскага метро. Юрый займаўся пусканаладачнымі работамі складаных лічбавых сістэм: ад вагоннага тэленазірання і гучнай сувязі на станцыях да сістэм адзінага часу.

Юрый знікаў з сацсетак каля 10 месяцаў таму, піша «Наша Ніва». Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 і 2 артыкула 361?4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, Карніцкаму прысудзілі «хатнюю хімію».
? 63
? 6
? 5
? 2
? 1
? 1
6 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram