avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
14.12.2025 19:30
«Як яны казалі: "Ты ж праваабаронца, ты павінен паглядзець на ўсё"»

Вызвалены праваабаронца Уладзь Лабковіч распавёў пра тое, што падчас зняволення яго ўтрымлівалі ў розных турмах і калоніях.

«Я ўвогуле не ведаў, што я буду вызвалены. За амаль пяць гадоў пазбаўлення волі я змяніў шмат якія месцы. У мяне было, напэўна, адно з самых вялікіх "турнэ". Як яны казалі: "Ты ж праваабаронца, ты павінен паглядзець на ўсё". Таму яны пакаталі мяне па розных турмах, я сапраўды на ўсё паглядзеў.

Таму я думаў, гэта чарговая паездка гэтага "турнэ", мяне ўжо вазілі так у машыне, калі я не мог нічога бачыць. У верасні 2025 года у мяне так перавозілі з магілёўскай турмы ў СІЗА КДБ. Я падумаў, гэта чарговая паездка. Але калі я пабачыў, што мы едзем доўга — тады ў мяне, можа быць, упершыню з'явілася надзея».


??Уладзь Лабковіч: «Трэба, каб увогуле пагрозы з'яўлення новых палітычных вязняў у Беларусі не было»
? 51
? 21
? 11
? 1
? 1
8 3.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram