avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
14.12.2025 18:34
??Уладзь Лабковіч: «Трэба, каб увогуле пагрозы з'яўлення новых палітычных вязняў у Беларусі не было»

13 снежня на волю выйшаў праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч. Юрыст, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» быў затрыманы ў ліпені 2021 года і асуджаны за праваабарончую дзейнасць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

14 снежня ён выступіў на прэс-канферэнцыі з удзелам вызваленых палітвязняў — прыводзім ягоныя першыя словы на волі.

«Мы не ведаем, што з намі далей. Сёння выходны. Мы вельмі спадзяемся, што назад нас не аддадуць, таму зараз — толькі наперад! Я думаю, мы далей зможам нейкім чынам натуралізавацца, мець дакументы і юрыдычны статус і далей працягваць сваю дзейнасць».


Чытаць па спасылцы ?? https://spring96.org/be/news/119272

??Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
? 59
? 27
? 6
3 3.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram