??У зняволенні працягваюць заставацца яшчэ двое праваабаронцаў «Вясны»
13 снежня па памілаванні былі вызваленыя адразу 123 палітвязні, сярод якіх — кіраўнік і заснавальнік «Вясны», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Алесь Бяляцкі, а таксама юрыст «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Уладзь Лабковіч.
Нягледзячы на добрыя навіны і вызваленне Алеся і Уладзя, за кратамі працягваюць заставацца каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны»
Марфа Рабкова і сябра Рады «Вясны»
Валянцін Стэфановіч.
Марфа была затрымана яшчэ ў верасні 2020-га году, а пазней асуджаная да 14 гадоў і 9 месяцаў зняволення. Валянціна затрымалі ў ліпені 2021-га году — яму прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram