?? Як падтрымаць вызваленых палітзняволеных?
На волю выйшлі 123 палітычных зняволеных. Яны ўжо ў бяспецы і ім аказваецца дапамога. Але рэсурсы арганізацый і ініцыятыў абмежаваныя – таму заклікаем, калі гэта бяспечна для вас, зрабіць данат. Нават €5 дапамогуць набыць рэчы для закрыцця базавых патрэб.
?? Дапамагчы грашыма:
?? BYSOL
запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных.
?? Яшчэ можаце
падтрымаць збор фонда «Краіна для жыцця», які таксама будзе дапамагаць вызваленым.
?? У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «
Вольныя», «
Dissidientby».
?? Палітзняволеныя змогуць размясціцца ў шэлтары «Краіны для жыцця». Зрабіце данат на
тэрміновы збор.
?? Праваабарончы цэнтр «Вясна» акажа дапамогу вызваленым палітвязням. Падтрымаць яго дзейнасць
можна па спасылцы.
?? Калі вы можаце дапамагчы ў якасці ментара (-кі) у Вільні, звяжыцеся з «
Вольнымі».
?? У «Дапамогі» ў Вільні ёсць гуманітарны склад. Вы можаце
аднесці туды рэчы, якія спатрэбяцца вызваленым людзям.
?? Рэчы першай неабходнасці зараз перадаюцца палітзняволеным у Вільні. Калі вы хацелі б чымсьці дапамагчы –
запоўніце форму.
?? Дапамагчы іншым чынам:
?? Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных,
можаце знайсці на сайце.
?? Па пытаннях вызваленых палітзняволеных запушчаная гарачая лінія:
@hotline202512
Давайце пакажам палітычным зняволеным, што мы, як і заўсёды, гатовыя іх падтрымаць.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram