avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
14.12.2025 15:19
«Мы хочам карэнных зменаў сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі» — Алесь Бяляцкі

«Ёсць спадзяванне, што ўсё гэта скончыцца. Хаця з таго, што мне распавядалі пра апошнія арышты і затрыманні, відаць, што рэпрэсіі працягваюцца. Атрымаецца даволі шызафрэнічная сітуацыя: адной рукой улады выпускаюць палітвязняў, другой — зноў набіраюць тых, каго яшчэ не паспелі пасадзіць па тых ці іншых прыкметах: «экстрэмісцкая дзейнасць» ці іншыя надуманыя прычыны. Але ўсё гэта застаецца яскравым сведчаннем таго, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Вельмі важна данесці гэтую думку да міжнароднай супольнасці: мы павінны спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Бо проста выпускаць палітзняволеных — гэтага мала. Інакш гэты гандаль палітвязнямі будзе працягвацца бясконца: адных будуць адпускаць, другіх — саджаць і за гэта патрабаваць новыя льготы.

Мы хочам карэнных зменаў сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі. Немагчыма, каб гэтая сітуацыя працягвалася далей».


??«Я вынырнуў у вольны свет». Інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пасля вызвалення
? 78
? 41
? 4
? 3
? 2
? 1
11 4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram