avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
14.12.2025 14:17
??Заява «Вясны» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вітае вызваленне Алеся Бяляцкага, Уладзя Лабковіча і іншых беларускіх палітычных зняволеных.

Гэтая падзея стала вынікам працяглых, паслядоўных і прынцыповых намаганняў беларускага грамадства, міжнароднай дэмакратычнай супольнасці, міжнародных арганізацый і дыпламатыі ЗША і еўрапейскіх дэмакратый, якія на працягу многіх гадоў уздымают пытанне незаконнага пазбаўлення волі праваабаронцаў, журналістаў, грамадзянскіх актывістаў і іншадумцаў у Беларусі і дамагаюцца іх вызвалення.

«Вясна» выказвае шчырую падзяку ўрадам дэмакратычных краін, дыпламатам, міжнародным арганізацыям, праваабарончым сеткам і ўсім людзям, якія на працягу гадоў праяўлялі настойлівасць і салідарнасць, не дазваляючы забыць пра лёсы палітычных зняволеных у Беларусі.

«Мы заклікаем і надалей працягваць гэтую працу, дамагаючыся свабоды для кожнага і кожнай, хто быў пазбаўлены яе за свае перакананні».


Чытаць па спасылцы ?? https://spring96.org/be/news/119267
? 70
? 5
? 1
3 3.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram