avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
27.08.2026 06:59
«Падтрымка Украіны і Беларусі — гэта не дабрачыннасць»

У інтэрв'ю PBS NewsHour Святлана Ціханоўская расказала пра рэпрэсіі ў Беларусі і тое, чаму падтрымка дэмакратычнай Беларусі адпавядае інтарэсам бяспекі ўсяго дэмакратычнага свету.

Галоўнае з інтэрв’ю: 

Пра рэпрэсіі ў краіне
«Ужо шэсць гадоў Беларусь жыве ва ўмовах рэпрэсій. Кожны дзень адбываюцца новыя затрыманні, а за кратамі застаюцца як мінімум 800 палітычных зняволеных. Але пры гэтым беларусы пераважна адмаўляюцца ад прамога ўдзелу ў вайне. Яны не лічаць украінцаў ворагамі і разумеюць, што лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя».


Пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны
«Беларускі рэжым ужо ўдзельнічае ў гэтай вайне, але не таму, што гэта выбралі беларусы, а таму, што Лукашэнка вырашыў служыць Пуціну. Ён дазволіў расійскім войскам уварвацца ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, забяспечвае ваенную інфраструктуру, лагістыку, паліўныя заводы і палітычнае прыкрыццё».


Пра падтрымку Украіны і Беларусі
«Падтрымка Украіны і Беларусі — гэта не дабрачыннасць. Гэта адна з самых разумных інвестыцый у бяспеку самой Амерыкі. Калі Пуцін пацярпіць паразу ва Украіне, а Беларусь стане свабоднай, Еўропа будзе больш бяспечнай, НАТА — мацнейшым, а Крэмль — значна слабейшым. Я сапраўды застаюся аптымісткай».
107
👍 18
🔥 1
🤯 1
😢 1
11 2.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.1K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram