avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
14.07.2026 07:31
Ціханоўская падтрымала грамадскую ініцыятыву па ўсталяванні бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі

Святлана Ціханоўская накіравала лісты Маршалку Вармінска-Мазурскага ваяводства і кіраўніцтву Музея Грунвальдскай бітвы з просьбай разгледзець магчымасць усталявання на Грунвальдскім полі гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга. Такім чынам яна падтрымала грамадскую ініцыятыву беларусаў, пад якой ужо сабрана больш за тысячу подпісаў беларускіх палітыкаў, культурных і грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў і актывістаў.

У сваім лісце Ціханоўская адзначыла, што Грунвальдская бітва — гэта супольная спадчына палякаў, беларусаў, літоўцаў, украінцаў і іншых народаў, якія разам абаранялі свабоду. Для беларусаў гэта адна з ключавых дат нацыянальнай гісторыі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе гістарычную пераемнасць беларускай дзяржаўнасці і сучасную барацьбу за свабоду.

«Кожны год сотні беларусаў прыязджаюць на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць гэтую перамогу. На жаль, у самой Беларусі ўлады мэтанакіравана выціскаюць памяць пра Грунвальдскую бітву і замяняюць яе расійскімі гістарычнымі наратывамі. Таму так важна захаваць гэтае месца як сімвал нашай агульнай еўрапейскай гісторыі»,

— адзначыла Ціханоўская.

У Офісе разумеюць, што сёлета рэалізаваць такую ініцыятыву ўжо практычна немагчыма. Аднак мы спадзяемся, што мясцовыя ўлады і арганізатары святкаванняў змогуць разгледзець гэтую прапанову пры падрыхтоўцы наступных угодкаў Грунвальдскай бітвы.
❤‍🔥 150
👍 42
17
👏 3
😢 2
🤯 1
20 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.3K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram