avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.07.2026 06:26
«Каб абараніцца ад «русского мира», трэба быць беларусам»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч паразмаўляў з Media IQ і распавёў пра сутнасць ідэалогіі «русского мира», метады расійскага ўплыву ў Беларусі і тое, як беларусы могуць гэтаму супрацьстаяць.

Павел Церашковіч:
«Існуе нямала альтэрнатыўных назваў ідэалогіі «рускага міру»: яе называюць пуцінізмам, рашызмам, рускім імперыялізмам, рускім рэваншызмам або рускім нацыяналізмам. У сярэдзіне 90-х гадоў рускі філосаф Пётр Шчадравіцкі ўпершыню апісаў «русский мир» як супольнасць людзей, якія размаўляюць па-руску і жывуць па-за межамі Расіі. 

Аднак ужо ў пачатку 2000-х гадоў канцэпцыя атрымала зусім іншае развіццё. Напярэдадні расійскай агрэсіі супраць Грузіі дырэктар Інстытута этналогіі Расійскай акадэміі навук Валерый Цішкоў апублікаваў артыкул, у якім адзначыў, што да «русского мира» належаць усе людзі, якія падтрымліваюць палітыку расійскага кіраўніцтва.

Больш за тое, Цішкоў прапанаваў і практычныя механізмы рэалізацыі гэтай канцэпцыі. Ён сцвярджаў, што ў краінах, дзе ёсць значная колькасць рускамоўнага насельніцтва, Расія павінна дамагацца надання рускай мове статусу другой дзяржаўнай або прасоўваць ідэю федэралізацыі. 

Пасля анексіі Крыма, а асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, паняцце «русский мир» канчаткова змяніла сваё ўспрыманне. Сёння гэты тэрмін фактычна стаў сінонімам расійскай агрэсіі, імперыялізму і рэваншызму».
109
👍 37
🔥 12
😢 4
🤔 2
🤯 1
15 3.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.2K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram