Адкрыта рэгістрацыя на ІІІ Акадэмію жаночага палітычнага лідарства!
13–18 верасня ў Празе пройдзе ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства. Гэта інтэнсіўная тыднёвая праграма для жанчын, якія ўжо ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці або хочуць узмацніць свой уплыў. Удзельніц чакаюць сустрэчы з палітыкамі і дыпламаткамі, а таксама практычныя заняткі па камунікацыі, публічных выступах, адвакацыі, кіраванні канфліктамі, палітычным брэндынгу, бяспецы і асновах дыпламатычнага пратакола.
Святлана Ціханоўская:
«Акадэмія жаночага палітычнага лідарства — магчымасць для жанчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, аднавіць свае сілы, набыць новыя веды і ўпэўненасць, каб працягваць змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь».
З падрабязнасцямі і ўмовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце.
🔗
Рэгістрацыя адкрыта да 13 жніўня.
Акадэмію арганізуюць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram