avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
25.05.2026 11:29
Святлана Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць 

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам ва Украіне, дзе сёння, 25 траўня, наведала Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць — месцы, якія сталі сімвалам адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі. Дэлегацыя таксама была каля чацвёртага рэактара Чарнобыльскай АЭС.

Для беларусаў Чарнобыль — гэта асабістая і нацыянальная трагедыя. Менавіта Беларусь прыняла на сябе адзін з самых цяжкіх удараў пасля аварыі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што сёння памяць пра Чарнобыль мае асаблівае значэнне на фоне расійскай агрэсіі, акупацыі Чарнобыльскай зоны ў першыя дні поўнамаштабнай вайны і ядзернага шантажу, у тым ліку праз размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

«Пабачыць на ўласныя вочы Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць — вельмі цяжкі і эмацыйны досвед. Пустыя вуліцах Прыпяці, пакінутыя дамы, школы, дзіцячыя цацкі — усё гэта ціхі напамін аб тым, як хутка можа абарвацца звычайнае спакойнае жыццё. Як адна катастрофа можа пакінуць рану на дзесяцігоддзі. 

Для беларусаў гэта не чужая трагедыя, а нашая агульная боль. Як і многія беларускія дзеці я таксама — дзіця Чарнобыля. Мы ўдзельнічалі ў чарнобыльскіх аздараўленчых праграмах, дзякуючы якім нас прымалі сем’і ў розных краінах і дапамагалі аднавіць здароўе. Я ніколі не забуду гэтай салідарнасці і дапамогі.

У Прыпяці і Чарнобылі асабліва востра адчуваеш, як важна абараняць мір, свабоду і чалавечае жыццё. І як небяспечна, калі ўлада знаходзіцца ў руках людзей, для якіх няма ні межаў, ні маралі, ні адказнасці.

Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць Украіны і выкарыстоўвае ядзерны шантаж як інструмент ціску, памяць пра Чарнобыль зноў нагадвае нам, наколькі небяспечнымі могуць быць хлусня, маўчанне і абыякавасць да лёсу людзей. Беларусы ведаюць цану такой катастрофы, і нашая краіна не павінна быць часткай ядзерных пагроз ці агрэсіі.

Я веру, што Беларусь і Украіна будуць разам будаваць будучыню без вайны, дыктатуры ядзерных пагроз».


Разам са Святланай Ціханоўскай Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць наведалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, Валер Мацкевіч, Вольга Зазулінская, а таксама дарадцы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка.
241
👍 37
💔 11
🔥 9
❤‍🔥 4
🤯 3
😢 3
👏 2
94 10.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram