avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
22.05.2026 16:30
Як завяршыўся III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі? 

Сёння ў Вільнюсе завяршыўся III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. Другі дзень мерапрыемства быў прысвечаны пошуку стратэгічных шляхоў — як перайсці ад фіксацыі злачынстваў рэжыму да дзеянняў, якія дапамогуць пераадолець крызіс правоў чалавека ў Беларусі.

Другі дзень Кангрэсу пачаўся з прэзентацыі новага дакладу BELPOL «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсіяў у Беларусі». Даклад падрыхтаваны пры ўдзеле Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывы «Вольныя» з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацыяў Dissidentby і «Вясна»

На працягу дня ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгіі праваабарончай працы ва ўмовах татальных рэпрэсіяў, межы паміж бяспекай і эфектыўнасцю дапамогі, магчымасці міжнароднага ціску на рэжым, а таксама ролю беларускай супольнасці за мяжой у падтрымцы палітвязняў і ўсяго беларускага грамадства.

У дыскусіях узялі ўдзел праваабаронцы, былыя палітзняволеныя, палітыкі, прадстаўнікі ініцыятыў салідарнасці і беларускай дыяспары. Асобная ўвага была нададзеная таму, як зрабіць падтрымку людзей у Беларусі больш сістэмнай, доўгатэрміновай і эфектыўнай.

Такім чынам, III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі стаў пляцоўкай для абмеркавання таго, як зрабіць падтрымку палітзняволеных больш сістэмнай, а супольныя намаганні — больш скаардынаванымі.
62
👍 12
❤‍🔥 7
😢 2
5 1.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram