Салідарнасць без межаў: як у свеце падтрымалі беларускіх палітвязняў?
Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі выклікаў
шырокую падтрымку па ўсім свеце. Заявы зрабілі больш за 40 урадаў краінаў, парламентарыяў, дыпламатаў, міжнародных арганізацыяў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
📌
Еўрапейскі парламент
«Сёння мы выказваем непахісную салідарнасць з больш чым 800 палітычнымі зняволенымі і ўсімі, хто пераследуецца па палітычных матывах і застаецца за кратамі ў Беларусі. Хоць нядаўняе вызваленне шэрагу зняволеных стала пазітыўным і важным крокам, які прынёс палёгку многім сем’ям, гэта не сведчыць пра сістэмныя змены ў рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму. Палітычна матываваныя арышты, судовыя пераследы і прысуды працягваюцца штодня».
📌
Урад Вялікабрытаніі
«Мы асуджаем нечалавечыя ўмовы ўтрымання, жорсткае абыходжанне і катаванні, пра якія нядаўна паведаміла Група незалежных экспертаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У сваім дакладзе эксперты прыйшлі да высновы, што беларускія ўлады працягваюць сістэматычна парушаць міжнароднае права ў сферы правоў чалавека і што адказнасць за гэтыя злачынствы па-ранейшаму адсутнічае.
Наша салідарнасць з усімі, хто падвяргаецца палітычным і адміністрацыйным рэпрэсіям у Беларусі і ў выгнанні, застаецца непахіснай».
📌
Піна Пічэрна, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента
«Сёння мы крычым ад імя ўсіх галасоў, зняволеных у турмах Беларусі: за вызваленне і спыненне пераследу, за ўвагу міжнароднай супольнасці, за падтрымку ахвяраў рэжыму. Салідарнасць — гэта не злачынства.
Маўчанне, наадварот, робіць магчымымі новыя рэпрэсіі».
📌
Падкамітэт Еўрапейскага парламента па правах чалавека
«Мы памятаем тых, хто страціў жыццё ў выніку пераследу або ў зняволенні — сярод іх Вітольд Ашурак — і не забываем пра больш за 800 беларусаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах за свае палітычныя погляды».
📌
Прэзідэнцкі цэнтр Джорджа Буша
«Палітычныя зняволеныя па ўсім свеце заслугоўваюць нашай увагі. Сёння Інстытут Буша адзначае Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
Дэвід Дж. Крамер, выканаўчы дырэктар Інстытута Буша, тлумачыць, чаму мы павінны імкнуцца да роўнасці ва ўсім свеце і падтрымліваць прыхільнікаў дэмакратыі, такіх як Святлана Ціханоўская.
Даведайцеся больш пра палітычных зняволеных у Беларусі сёння».
Поўны спіс
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram