avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
26.04.2026 16:44
У Вільнюсе ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі

Да ўшанавання памяці ахвяраў далучыліся прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай: дырэктар офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук. А таксама Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, прадстаўнікі экалагічных арганізацыяў і актывісты.

Разам з дыпламатамі яны ўзялі ўдзел ва ўскладанні кветак у памяць пра адну з найбуйнейшых тэхнагенных катастрофаў у гісторыі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Італіі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Польшчы і Нідэрландаў.

Дзяніс Кучынскі:
«Чарнобыль — гэта трагедыя, якая закранула лёсы мільёнаў людзей, пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і да гэтага часу застаецца ў нашай агульнай памяці. Наш абавязак сёння — захоўваць памяць пра ахвяраў і праўду пра наступствы гэтай катастрофы».
❤‍🔥 77
37
🔥 7
👍 5
😢 4
👏 2
🤯 2
10 2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram