Беларусы Вільнюса далучыліся да экалагічнай акцыі «Mes Darom»
У Вільнюсе прайшла экалагічная акцыя
«Mes Darom», у якой узялі ўдзел беларусы Вільнюса, а таксама дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук.
«Mes Darom» — літоўская частка міжнароднага руху «Let’s Do It World», які аб’ядноўвае мільёны людзей у дзясятках краінаў вакол ідэі клопату пра навакольнае асяроддзе.
Беларуская супольнасць далучылася да прыбірання на тэрыторыі геамарфалагічнага заказніка схілаў Шэшкіне. Удзельнікі прыбралі прыродную зону, пасля чаго далучыліся да агульнай праграмы акцыі з адукацыйнымі актыўнасцямі і нефармальным зносінамі.
Дзяніс Кучынскі:
«Мы вельмі ўдзячныя беларусам Вільнюса, якія далучыліся да акцыі і правялі гэты дзень разам, робячы карысную справу. Такія ініцыятывы аб’ядноўваюць нашую супольнасць і паказваюць, што самыя невялікія дзеянні маюць значэнне, калі мы робім іх разам».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram