avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
24.04.2026 11:11
Святлана Ціханоўская запрашае на V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету ў Варшаве

«Дарагія мае, беларусы і беларускі свету!

1–2 траўня мы зноў пабачымся ў Варшаве на ўжо пятай канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Гэтая імпрэза — пляцоўка для абмеркавання ключавых пытанняў, з якімі сутыкаецца нашая дыяспара: падтрымка беларусаў за мяжой, захаванне культурнай ідэнтычнасці, развіццё адукацыйных і грамадскіх ініцыятываў, а таксама каардынацыя сумесных намаганняў у інтарэсах дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Сёлета канферэнцыя будзе крыху іншай: менш фармальнай, менш «сухой», і значна больш жывой і цікавай.
Голас кожнай супольнасці важны. Ваш досвед, ідэі і ўдзел дапамогуць сувязі паміж беларусамі па ўсім свеце і выпрацаваць агульныя падыходы да далейшай працы. А ўсю падрабязную інфармацыю пра рэгістрацыю і праграму вы знойдзеце на адпаведнай старонцы канферэнцыі.

Я ўжо з нецярпеннем чакаю гэтых дзён, каб абняцца, пачуць вас, знайсці вырашэнне праблемаў і проста пабыць разам. Да сустрэчы!».


📍 1–2 траўня, Варшава

💻Праграма канферэнцыі.
🔗
Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў(-ц) / акрэдытацыя для медыя.
114
❤‍🔥 11
👍 10
👏 6
🤯 1
😢 1
😐 1
10 2.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram