Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі да 30-годдзя «Вясны» і ўручыла Крыж Свабоды Алесю Бяляцкаму
21 красавіка ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі, прысвечанай 30-годдзю праваабарончай арганізацыі
«Вясна».
Падчас выступу Ціханоўская павіншавала вясноўцаў з юбілеем, адзначыла іх ключавую ролю ў беларускай праваабарончай супольнасці і падкрэсліла, што «Вясна» стала сімвалам падтрымкі для беларусаў, якія сутыкнуліся з пераследам. Яна звярнула ўвагу на ўстойлівасць арганізацыі, якая працягвае працу нягледзячы на ціск і рэпрэсіі, і адзначыла мужнасць яе прадстаўнікоў, у тым ліку тых, хто прайшоў праз зняволенне.
Святлана Ціханоўская ўручыла Алесю Бяляцкаму Крыж Свабоды — узнагароду
Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якая ўручаецца як знак удзячнасці за выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю. Бяляцкі стаў першым лаўрэатам гэтай узнагароды.
Святлана Ціханоўская:
«За трыццаць гадоў «Вясна» стала нашай беларускай легендай. Вы дапамаглі дзясяткам, а можа ўжо і сотням тысячаў людзей. І колькі б рэжым ні спрабаваў знішчыць «Вясну», яна заўжды адраджаецца і працягвае працу. Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і мы пройдзем яго разам».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram