avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
21.04.2026 12:03
Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў узяла ўдзел у Global Progressive Mobilization

Па запрашэнні прэм’ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса, пасля яго сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў — дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі і прызначаная кіраўніца місіі дэмакратычных сілаў у Мадрыдзе Таццяна Марыніч — прыняла ўдзел у Global Progressive Mobilization.

Гэта першы ўдзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у гэтай міжнароднай платформе, якая аб’ядноўвае палітычных лідараў, партыі, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі і экспертаў з розных рэгіёнаў свету для каардынацыі дзеянняў у сферы абароны дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці.

«У межах канферэнцыі была магчымасць усталяваць кантакт з краінамі Поўдня і Лацінскай Амерыкі. Меў кароткую размову з прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілва — адной з ключавых фігур G20 і лідарам краіны, якая адыгрывае значную ролю ў глабальнай палітыцы і міжнародных эканамічных адносінах»,

адзначыў Дзяніс Кучынскі.

Пра ключавыя аспекты, важнасць удзелу і вынікі падрабязна расказваем у новым артыкуле на сайце. 
89
👍 23
❤‍🔥 9
🤯 7
🔥 5
🤔 3
😢 3
😐 2
19 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram