Адкрылася рэгістрацыя на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause
Кангрэс распачнецца
19 траўня ў Познані з мерапрыемства пра рэпрэсаваную моладзь і працягнецца
21–22 траўня ў Вільнюсе. Разам мы будзем шукаць шляхі і інструменты, якія паспрыяюць паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Расклад мерапрыемства:
—
19 траўня — Сайд-івэнт пра рэпрэсаваную моладзь у Беларусі і ў выгнанні.
—
21 траўня — Першы дзень Кангрэса і Дзень палітзняволеных у Беларусі. Мы прысвецім гэты час тым, хто застаецца за кратамі: праз літаратуру, мастацтва і кіно мы зазірнём за турэмныя муры, каб пабачыць праз што даводзіцца праходзіць палітзняволеным і асэнсаваць маштаб рэпрэсіяў у краіне.
—
22 траўня — Другі дзень Кангрэса засяродзіцца на стратэгічных шляхах і распрацоўцы дзеянняў, якія змогуць паспрыяць паляпшэнню становішча з правамі чалавека.
Мы абмяркуем: метады праваабарончай працы падчас татальных рэпрэсіяў, шляхі дапамогі ўнутры краіны і па-за яе межамі, эфектыўнасць міжнароднага ўплыву на рэжым, ролю дыяспараў як ключавога рухавіка зменаў і крыніцы доўгатэрміновай падтрымкі рэпрэсаваных.
Падрабязная праграма будзе апублікаваная неўзабаве!
Рэгістрацыя адкрытая да 11 траўня 2026:
🔗Рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц.
📌Рэгістрацыя для медыя.
Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пад патранажам Офіса Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі і пры падтрымцы чэшскага філіяла фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram