avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
20.04.2026 15:43
Светлана Тихановская Фото: Апошняя магчымасць каб накіраваць частку ўжо сплачаных падаткаў на падтрымку беларускіх ініцыятываў Калі вы жывяце ў Літве ці Польшчы, вы можаце скіраваць частку свайго падаходнага падатку на карысць любой дабрачыннай арганізацыі. Гэта просты крок, які не патрабуе дадатковых выдаткаў, але рэальная падтрымка працы беларускіх ініцыятываў. 📌 Спіс беларускіх ініцыятываў, якім можна накіраваць 1,2% (Літва) або 1,5% (Польшча). 📌 Падтрымаць Офіс Святланы Ціханоўскай. Падрабязная інструкцыя. Святлана Ціханоўская: «Падтрымлівайце беларускія арганізацыі — словам, каментаром ці данатам. Без дадатковых выдаткаў вы можаце выказаць удзячнасць і рэальна дапамагчы іх працы ўжо зараз. І важна тое, што гэта дае кожнаму грамадзяніну адчуванне ўдзелу — магчымасць самастойна вырашаць, куды накіроўваюцца яго падаткі. Дзякуй кожнаму і кожнай!»
Як падтрымаць працу Офіса Святланы Ціханоўскай у Польшчы? 

Калі вы з’яўляецеся падатковым рэзідэнтам Польшчы, вы можаце накіраваць 1,5% свайго падатку на дзейнасць Фундацыі «Цэнтр Беларускай Салідарнасці» (CBS).

Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя на рэалізацыю статутнай дзейнасці ЦБС у Польшчы, у тым ліку на падтрымку дэмакратычных ініцыятываў і грамадскіх дзейнасцяў, якія ЦБС рэалізуе ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай.

📌 KRS: 0000883672
Fundacja «Centrum Białoruskiej Solidarności”
У полі cel szczegółowy можна пазначыць: «na demokratyczne inicjatywy».

Рэквізіты ЦБС — па гэтай спасылцы.

А як перанакіраваць 1,2% падаткаў Офісу, калі вы знаходзіцеся ў Літве — расказваем тут.
90
👍 23
❤‍🔥 6
🔥 4
😐 3
🤔 1
🤯 1
10 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram