avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
17.04.2026 19:49
Што чакае ўдзельнікаў V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету? Праграма мерапрыемства

1–2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Сёлета праграма пабудаваная вакол таго, што найбольш хвалюе беларусаў і беларусак замежжа: супольная ідэнтычнасць, практычны досвед дыяспараў, супрацоўніцтва і пошук агульных рашэнняў.

Генадзь Коршунаў, кансультант Офіса Святланы Ціханоўскай і адзін з каардынатараў праграмы Канферэнцыі:
«Перш за ўсё праграма пятай канферэнцыі — гэта словы дыяспараў. Пры фарміраванні праграмы гэтага года мы кіраваліся двума прынцыпамі: максімальна арыентавацца на галасы менавіта беларусаў замежжа і зрабіць змест непадобным на «сухія» фарматы звычайных канферэнцыяў.

У тэмах і напрамках мы хацелі сканцэнтравацца на выкліках і поспехах беларускай дыяспары, каб маштабаваць паспяховыя кейсы і выходзіць на агульныя шырокія праекты.

Мы вельмі хацелі б, каб у гэтым годзе ўдзельнікі канферэнцыі не толькі выказваліся і займаліся нэтворкінгам, але і выйшлі на канкрэтныя прадукты: не толькі знаёмствы, але і дамоўленасці, не толькі ідэі, але і праекты».


1️⃣ Першы дзень канферэнцыі будзе прысвечаны знаёмству, асэнсаванню сябе як супольнасці і абмену досведам. У праграме:
– размова пра тое, кім сёння з’яўляюцца беларусы замежжа;
– прэзентацыя даследавання пра колькасць беларусаў і беларусак у краінах Рады Еўропы;
– пітч-маркет паспяховых кейсаў дыяспараў;
– дэбаты пра ролю Каардынацыйнай Рады для беларусаў замежжа.

2️⃣ Другі дзень будзе больш практычным. Удзельнікі абмяркуюць:
– палітычную адвакацыю і магчымасці супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і палітыкамі;
– пазнаёмяцца з праектам «Мэпінг праблемаў беларусаў замежжа»;
– будуць працаваць у тэматычных групах над канкрэтнымі пытаннямі, сярод якіх — бяспека і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям, захаванне беларускай ідэнтычнасці, рэпутацыя беларусаў у прымаючых грамадствах і агульнанацыянальныя праекты дыяспары.

🔗Рэгістрацыя на канферэнцыю.
📌
Рэгістрацыя для медыя.
89
👍 26
❤‍🔥 8
👏 4
🤯 1
30 3.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram