Беларускія дэмакратычныя сілы абмеркавалі ў Вільнюсе падтрымку беларусаў з прадстаўніком Рады Еўропы
У Вільнюсе адбылася сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Мэцью Моры.
У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай (Дзяніс Кучынскі, Анатоль Лябедзька, Павел Церашковіч),
Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (Вольга Зазулінская, Юлія Міцкевіч) і грамадскай ініцыятывы
«Вольныя» (Вераніка Станкевіч).
Дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі ад імя Святланы Ціханоўскай падзякаваў Мэцью Моры за паслядоўную падтрымку і супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
«Гэтая сустрэча стала важным крокам у распрацоўцы стратэгіі таго, як мясцовыя і рэгіянальныя ўлады могуць стаць надзейным тылам для беларусаў у вымушанай эміграцыі і партнёрамі ў будаўніцтве будучай дэмакратычнай сістэмы самакіравання»,
— Дзяніс Кучынскі.
Падрабязнасці пра вынікі сустрэчы чытайце на сайце.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram