avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
16.04.2026 20:25
«Дзяржава проста затыкае дзіркі людзьмі, якія павінны адпрацаваць два гады пасля ўніверсітэта» 

У размове з Еўрарадыё дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч падзяліўся меркаваннем пра абмены беларускіх студэнтаў з Паўночнай Карэяй, кантроль пракуратуры і суды ва ўніверсітэтах.

Адной з галоўных тэмаў стаў перавод медыцынскай адукацыі ў Беларусі выключна на бюджэтную форму. Павел Церашковіч распавёў пра тое, што гэта насамрэч значыць для медыцыны і студэнтаў:

«Тут гаворка не пра адукацыю ўласна, а пра тое, як арганізаваная медыцына ў Беларусі. Добра вядома, што дактароў не хапае. І не хапае катастрафічна ў раённых цэнтрах, у невялічкіх гарадах. І дзяржава ўжо якое дзесяцігоддзе проста затыкае дзіркі людзьмі, якія павінны там адпрацаваць два гады. То-бок нават думкі не ідзе пра тое, каб чалавек прыехаў і там працаваў усё сваё жыццё. 

І тут праблема нават не ў такім вось татальным недахопе дактароў. А праблема галоўная — у арганізацыі самой медыцынскай справы. Па статыстыцы Беларусь па колькасці дактароў на душу насельніцтва апярэджвае шмат якія еўрапейскія краіны. Напрыклад, у Даніі гэтых дактароў у два разы менш, і там усё добра працуе.

І вось гэтым трэба займацца — як арганізавана ўвогуле ўзаемадзеянне паміж медыцынскімі ўстановамі і пацыентамі. Пэўныя элементы электроннай дзяржавы ў Беларусі ўжо працуюць — чаму яны не працуюць у медыцыне? Я не разумею. То-бок яшчэ раз: нават з такой колькасцю дактароў можна было б гэта арганізаваць. Але дзяржава гэтага не робіць. Гэта выглядае проста павярхоўна: вось размеркаванне, вось давай адпрацуй. А што будзе далей, здаецца, нават думкі не ўзнікае.

Вядома, ва ўсім свеце медыцынская падрыхтоўка ва ўніверсітэтах адносіцца да бадай што самых дарагіх. Калі людзі ідуць на тое, каб самім заплаціць за навучанне, чаму гэта шкодзіць дзяржаве? Таму гэтае рашэнне больш не пра адукацыю, а пра агульную сістэму і тое, як дзяржава распараджаецца адукаванымі людзьмі».
57
😢 15
🔥 8
❤‍🔥 4
👍 2
🤯 2
😐 2
🤔 1
7 3.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram