avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
16.04.2026 11:44
Пра вызваленне палітычных зняволеных, ролю ЗША і Еўропы, а таксама пра будучыню Беларусі і міжнародны кантэкст распавяла Святлана Ціханоўская у інтэрв'ю нямецкаму выданню SPIEGEL 

Асноўныя моманты з размовы:

Падзяка Трампу і стратэгія ЗША па Беларусі
«Трамп занепакоены Іранам, Венесуэлай і Кубай — там ёсць больш важныя інтарэсы. Але ёсць пасланнік ЗША па справах Беларусі і іншыя людзі ва ўрадзе, якія сапраўды шчыра клапоцяцца пра лёс зняволеных. І сам Трамп імкнецца ператварыць гэта ў поспех, не ўглыбляючыся ў дэталі. Мы бясконца ўдзячныя яму за гэта».


Неабходная розніца паміж палітыкай Штатаў і Еўропы ў адносінах да рэжыму
«Мы заклікаем еўрапейцаў: дазвольце Трампу займацца сваёй працай, але захавайце свае важныя, неабходныя, моцныя карты для сістэмных зменаў у Беларусі. Прытрымлівайцеся гэтай формулы: амерыканскія санкцыі — на вызваленне палітвязняў, еўрапейскія санкцыі — на вызваленне краіны».


Уплыў сітуацыі ў Іране на Беларусь
«Эканамічна Беларусь мела невялікі абмен з Іранам, але ён быў звязаны з вайсковай сферай. З пачатку вайны ва Украіне Лукашэнка зарабіў шмат грошай на гандлі зброяй з Расіяй і Іранам, абыходзячы санкцыі. Гэта было для яго сапраўдным падарункам. З палітычнага пункту гледжання, падзеі ў Іране — сур'ёзны ўдар для яго. Сірыя, Венесуэла, Куба — усё ж гэта ўсе яго сябры. Лукашэнка разумее, што дыктатуры пад пагрозай. Ён можа стаць адным з наступных. Мы цяпер не гаворым пра атаку ці гвалтоўнае звяржэнне, але кола дыктатараў проста звужаецца».


Пра змену палітыкі Украіны ў адносінах да беларускіх дэмакратычных сіл
«Мы змаглі даказаць украінцам, што мы на іх баку. Было вельмі цяжка развеяць стэрэатып «беларусаў — ворагаў і заплямленых згоднікаў з агрэсарам, Расіяй». Тым не менш, у Беларусі працуюць партызаны, а сотні беларусаў знаходзяцца за кратамі, таму што дапамагалі Украіне. Беларускія валанцёры і добраахвотнікі і цяпер змагаюцца ва Украіне. 

Я перакананая, што цяпер Украіна адчувае сябе дастаткова моцнай, каб адкрыта сказаць: «Мы на баку беларускага народа».
89
🔥 13
👏 11
👍 4
❤‍🔥 3
🤯 2
10 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram